На польска-літоўскай мяжы затрымалі кантрабанду цыгарэт



Кантрабанду ў 26 тысяч пачак беларускіх цыгарэтаў затрымалі мытнікі на польска-літоўскай мяжы. На нацыянальнай дарозе № 8 непадалёк перахода ў Будзіску мытнікі спынілі літоўскую фуру, у якой знайшлі 13 тысяч пачак нелегальных цыгарэтаў. Чарговага кантрабандыста cхапілі на памежным пераходзе ў Будзіску, кажа Мацей Чарнэцкі з прэсслужбы падляшскіх мытнікаў:

– У падвойнай сценцы машыны, якой кіраваў 25-гадовы паляк, супрацоўнікі мытнай службы знайшлі больш за 12.5 тыс пачак беларускіх цыгарэт. Каб дастаць кантрабанду з тайніка, спатрэбілася дапамога сувальскі пажарных, якія адмысловым прыстасаваннем прарэзалі адтуліны ў металічнай сценцы. 

Супраць двух кіроўцаў  мытная служба пачала адміністрацыйную справу. Кантрабандыстам пагражае вялікі штраф, канфіскацыя цыгарэтаў і машыны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя