Удзельнікі Дня Волі атрымліваюць міліцэйскія пратаколы
Палітыкі і грамадскія актывісты атрымліваюць складзеныя завочна пратаколы за ўдзел у акцыі 25 сакавіка з нагоды Дня Волі. Такі пратакол быў складзены на сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца. Палітыку гэты дакумент быў дасланы на адрас яго бацькоў у Віцебску. Пры гэтым пратаколаў было два: за ўдзел у акцыі з нагоды Дня Волі 25 сакавіка і ў пікеце ў падтрымку Надзеі Саўчанкі, які адбыўся 21 сакавіка ля расейскай амбасады. Патакол таксама склалі на грамадскага актывіста Леаніда Кулакова.
Таксама завочны пратакол за ўдзел у шэсці на Дзень Волі склалі на старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і былога кандыдата ў прэзідэнты і былога палітычнага вязня Міколу Статкевіча.