Восьмы сезон «Крэсавых марафонаў»



Велагонкі па Белавежскай пушчы адкрыюць восьмы сезон «Крэсавых марафонаў». Гэта самая большая роверная імпрэза ва ўсходняў Польшчы. У нядзелю ў Нараўцы каля 500 роварнікаў з Польшчы, Беларусі і Літвы пачынаюць новы сезон. Удзельнікі марафона праедуць 60 кіламетраў сярод дзікай прыроды Белавежскай пушчы. Сярод іх таксама раварысты з Беларусі, якіх у гэтым годзе прыедзе каля 80 чалавек, – кажа арганізатар гонак Міраслаў Барэй.

– У гэтым годзе беларусаў можа быць больш, таму што да нас звярнуліся з Менску, першы раз будуць раварысты з Гомеля, прыедуць таксама з Берасця і са Слоніма.

Старт нараўчанскіх „Крэсавых марафонаў” у 10.15. Галоўная гонка на 60 кіляметраў у 11.30. «Крэсавы марафон» складаецца з 15 этапаў. Наступныя велагонкі пройдуць 16 красавіка ў Васількаве. Чарговыя спаборніцтвы – між іншым у Аўгуставе, Мельніку ці Міхалове. Адзін з этапаў адбудзецца таксама на Беларусі, 17 ліпеня ў Сапоцкіне.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя