Павел Севярынец: Пуцін выкарыстаў перамовы ў Менску для прыкрыцця ўводу войскаў



“Уладзімір Пуцін выкарыстаў перамовы з Пятром Парашэнкам ў Менску для прыкрыцця ўводу войскаў ва Украіну. Ён скарыстаўся і тым, што ўкраінскае камандаванне давала загад не адкрываць агню па расейскіх ваенным”, – лічыць сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

seviarynec

Таму расейскія войскі зрабілі ўсё, што хацелі: акружылі і заблакавалі ўкраінскія часткі, якія найбольш пагражалі тэрарыстам у Данецкайй і Луганскай абласцях

– І ў выніку зараз ініцыятыва на іх баку. На мой погляд, прэзідэнту Парашэнку трэба неадкладна аб’яўляць поўную мабілізацыю, аб’яўляць стан вайны Украіны з Расеяй, адклікаць дыпламатаў, таму што ўсё астатняе будзе толькі зацягваць да радасці Пуціна паўнавартасную абарону Украіны.

Павел Севярынец лічыць, што спыніць далейшае разрастанне вайны ва Украіне павінен Захад. Хаця ваяваць за Украіну ён не будзе, аднак Еўропа і Амерыка могуць ужыць іншую зброю стрымліваня – эканамічную і палітычную. І гэтыя крокі могуць прывесці да непрымальных для Расеі страт. “Напрыклад, адным з такіх крокаў можа стаць абвал коштаў на рынку энерганосьбітаў, за кошт якіх зараз трымаецца Расея”, – лічыць Павел Севярынец.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя