Пяць нумараў часопіса Arche



З друку выйшлі адразу пяць нумароў часопіса Arche. Сярод іх і традыцыйныя тэматычныя нумары, а таксама літаратурныя з перакладамі мастацкіх твораў.

Кажа галоўны рэдактар перыёдыка Валеры Булгакаў:

– Выйшлі 5 нумароў Arche, з іх 4 – гэта цалкам арыгінальныя, а адзін з памянёных – гэта дадрукоўка папулярнага нумару часопіса Arche, прысвечанага беларускай лінгвістыцы 20-х гадоў. Мы закрываем нашу запазычанасць перад чытачамі і падпісчыкамі за мінулы год, таму тры нумары фармальна яшчэ маюць на вокладцы 2015 год.

Arche_1

10-ы нумар за мінулы год мае назву “Алексіевіч і імперскі кантэкст”. 11-ы ўтрымлівае пераклад на беларускую мову рамана вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя». 12-ы мае за мэту разгледзець розныя пытанні гісторыі ВКЛ XVII ст. Першы сёлетні складаецца з 4-х тэкстаў па гісторыі Другой сусветнай вайны, якія з’яўляюцца фрагментамі кніжных выданняў нямецкіх і польскіх аўтараў, беларускамоўныя версіі гэтых кніг цяпер рыхтуюцца да друку выдавецтвам Arche.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя