У бібліятэку – за пісанкамі і буслінымі лапкамі
“Біблятэка зараз не можа быць толькі месцам, дзе зможам пачытыць кніжку. Трэба прыцягваць новых чытачоў шматлікімі ініцыятывамі,” – кажа дырэктар Гміннай біблятэкі ў Нарве Анна Андрэюк-Савіцкая:
– Праводзім семінары, майстар-класы, арганізоўваем аўтарскія сустрэчы, дзіцячыя імпрэзы. Неяк у нас атрымліваецца. Грошай зашмат не маем, але імкнемся прыцягнуць чытачоў, зацікавіць іх. А калі прыходзяць на майстар-класы, то і газеты пачытаюць, і ў кнігу зазірнуць – адно другому дапамагае.
Прыкладам такой шырэйшай прапановы з’яўляецца Дыскусійны клуб кніжкі ці супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі.
Апошнім часам супольна з прадшколлем №1 у Гайнаўцы, біблітэка наладзіла майстар-класы, у час якіх дзеткі пяклі бусліныя лапы ды рабілі традыцыйныя пісанкі.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя