Таксіст затрымаў пасажыра, які спрабаваў яго забіць



Жыхар вёскі Подлабенне спрабаваў забіць гарадзенскага таксіста, паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама. Ноччу на лінію 102 звярнуўся жыхар Гародні і паведаміў, што невядомы мужчына, якога ён падвозіў на сваёй машыне, ударыў яго нажом у шыю. Міліцыя ўстанавіла, што злачынства здзейсніў беспрацоўны жыхар вёскі Подлабенне Гарадзенскага раёна. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Пацярпеламу не толькі хапіла сіл перажыць напад, але ён таксама змог скруціць падазраванага. Мужчына быў затрыманы кіроўцам таксі, а з спадарожнага аўтамабіля выклікалі міліцыю. Супрацоўнікам прыйшлося толькі даставіць нападніка па патрэбным адрасе, а пацярпелы адправіўся ў бальніцу. Лекары аказалі яму неабходную дапамогу, і ён у той жа дзень адправіўся дадому.

Праваахоўнікі затрымалі падазраванага і пачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу па ч. 1 арт. 14, ст. 139 (замах на забойства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. У 2003 годзе ён быў судзімы за разбой.

Паводле s13.ru

Фота prokazan.ru