Вярхоўная Рада рыхтуе Парашэнку імпічмент?
Ва Украіне разгортваецца самы гучны палітычны скандал за часы прэзідэнцтва Пятра Парашэнкі. Прычынай сталі дакументы панамскай юрыдычнай фірмы Mossak Fonseka, апублікаваныя ўкраінскімі журналістамі. Згодна гэтых дакументаў, Пётр Парашэнка непасрэдна ўдзельнічае ў масштабных карупцыйных схемах.
Згодна журналісцкага расследвання, праведзенага Грамадскім тэлебачаннем, падчас цяжкіх баёў пад Ілавайскам прэзідэнт Парашэнка займаўся перадачай сваіх фінансавых актываў у афшор на Брытанскіх Віргінскіх Выспах, які мае рэпутацыю “падаткавага рая”. Сам факт перадачы актываў Пятром Парашэнкам у гэты афшор расцэньваецца ва Украіне, як, па-першае, недавер да ўласная дзяржавы, а па-другое – як спроба сыйсці з падаткавага поля Украіны ў цяжкія для яе часы.
Да таго ж, Пётр Парашэнка відавочна падмануў украінскае грамадства, калі абяцаў перадаць свой кандытарскі бізнэс Roshen у так званы “сляпы траст” і прадаць “5 канал”, які фактычна яму належыць.
Нацыянальнае Антыкарупцыйнае Бюро Украіны пакуль адмаўляецца займацца гэтай гучнай справай.
Цяпер у Вярхоўнае Радзе ініцыюецца працэдура імпічменту прэзідэнту. Пра гэта паведаміў лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко.
Згодна ўкраінскай Канстытуцыі, для імпічменту трэба станоўчае рашэнне двух трэцяў народных дэпутатаў.
Скан пашпарта прэзыдэнта П. Парашэнкі з базы дадзеных юрыдычнай фірмы Mossak Fonseka.
Скан даведкі юрыдычнай фірмы Mossak Fonseka, якая пацвярджае права ўласнасці П. Парашэнкі на фірму ў афшоры.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя