Колькасць ІП на Гарадзеншчыне працягвае змяншацца



На тысячу чалавек зменшылася колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў на Гарадзеншчыне. Цяпер іх 27 тысяч. Асноўная прычына адмоўнай тэндэнцыі – істотнае пагаршэння ўмоваў працы ў сувязі са зменамі ў заканадаўстве. На думку ж супрацоўніцы абласной падатковай інспекцыі Наталлі Сівалоўскай, колькасць прадпрымальнікаў зменшылася таму, што не ўсе з іх здолелі выканаць патрабаванні заканадаўства:

– Прадпрымальнікам далі магчымасць распрадаваць рэшткі тавару да 1 студзеня 2016 года, для таго, каб пазбавіцца гэтых рэшткаў. Тыя, хто гэтым не скарыстаўся, пасля 1 студзеня 2016 года такой магчымасці ўжо не маюць.

За 2015 год прадпрымальнікі Гарадзенскай вобласці аплацілі ў дзяржаўны бюджэт падаткаў на суму, якая складае амаль 20,5 мільёнаў даляраў. Гэта 2,5 працэнты ад агульнай сумы бюджэтных паступленняў.

Беларускае Радыё Рацыя