Ларыса Шчыракова: Гэта не суд, а нейкі тэатр
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову аштрафавалі за сюжэт, які вырашыў сацыяльную праблему.
У матэрыяле пра шматкватэрныя дамы пасёлка Бальшавік апавядалася пра магчымасць паўтарэння Барысаўскай трагедыі, калі дзве сям’і атруціліся газам. Суддзя Гомельскага раённага суда Тамара Застаўнецкая палічыла вінаватай відэааператара ў незаконным вырабе інфармацыі. Журналіст-фрылансер Ларыса Шчыракова перакананая ў неаб’ектыўнасці суда:
– Суддзя, каб прыняць рашэнне, выходзіць. Так заўжды было. І я была здзіўленая тым, што як толькі скончыліся мае заўвагі і я сказала свае апошнія словы, суддзя адразу агучыла рашэнне. Атрымалася, што яна ўжо прыйшла з гатовым рашэннем. І навошта гэты суд? Атрымліваецца, што ўсё гэта нейкі тэатр.
У выніку рашэння суддзі Тамары Застаўнецкай Ларыса Шчыракова павінна выплаціць казне больш за 5 мільёнаў беларускіх рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота svaboda.org