“Ilo&friends” запрашаюць на свой канцэрт у Беластоку
„Кола” на дзесяцігоддзе. Гурт “Ilo&friends” прамуе новы альбом, выданне якога супадае з юбілеем – дзесяцігоддзем гурта. Сёння, 6 красавіка, у беластоцкім клубе “Змена клімату” з гэтай нагоды пройдзе канцэрт “Ilo&friends”. Гэта польская прэм’ера ўжывую, паколькі можна яго спампаваць у інтэрнэце ад студзеня. Альбом «Кола» – гэта трэці студыйны альбом гурта і самы важны; гэта падвядзенне дзейнасці гурта за апошнія пяць гадоў.
Кажа вакалістка Ілона Карпюк, якая для тэкстаў выбірае вершы выдатных беларускіх паэтаў:
– Спосаб напісання і ўвогуле змест твораў Караткевіча для мяне – гэта той жа самы ўзровень сучаснасці, як і ў Сыса. Кожны з іх па-свойму перапісвае рэчаіснасць і тое, што, паводле іх, варта было каментаваць у сваёй творчасці. Калі я чытаю Караткевіча, мне падаецца, што гэта мой сябар, які побач функцыянуе, існуе і апісвае рэчаіснасць.
На дыску – 10 песень да дзесяцігоддзя існавання “Ilo&friends”, якія можна спампаваць на профілі гурта ў сацыяльных сетках. Канцэрт пачнецца ў 20 гадзін па польскім часе ў клубе “Змена клімату” ў Беластоку.
Слухайце гутарку Міколы Ваўранюка з Ілонай Карпюк у далучаным файле.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя