Слонімскія сябры БХД патрабуюць лепшага жыцця
У сераду, 6 красавіка, слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі ў Слонімскі райвыканкам заяўку на правядзенне пікету.
Праз пікет слонімцы хочуць прыцягнуць увагу жыхароў Слоніма да альтэрнатыўных прапаноў па змене існуючай сацыяльна-эканамічнай мадэлі і забеспячэнні годнага жыцця грамадзян, падвышэнні дабрабыту, стварэнні новых працоўных месцаў і за адмену кантрактнай сістэмы найму на працу для шэраговых работнікаў.
Правядзенне пікету запланавана ў нядзелю, 24 красавіка, з 11.00 да 15.00 у гарадскім парку Слоніма.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім