Гурт “Ilo & Friends” прэзентаваў у Беластоку новы альбом



Каля сотні чалавек прыйшлі ў беластоцкі клуб “Змяна Клімату” на канцэрт гурта “Ilo & Friends”. Тут адбылася прэзентацыя новага альбома гурта пад назвай “Кола”. Са сцэны гучалі песні на словы выбітных беларускіх аўтараў – Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Алеся Разанава. Гэта вынік працы музыкаў за апошнія пяць гадоў, – кажа лідарка і вакалістка гурта Ілона Карпюк:

– Тое, што ў Беластоку і ў іншых гарадах людзі прыходзяць на канцэрты гурта “Ilo & Friends” – гэта вынік шматгадовай працы. А таксама ёсць людзі, у якіх на сэрцы ляжыць факт, што беларуская мова не ўжываецца шматлікімі жыхарамі Беластоку і Беласточчыны. І мець, захаваць свой культурны акцэнт у якасці гурта, які ўсё ж такі грае сучасную музыку з беларускім тэкстам, – гэта, напэўна, вартасць.

Наведнік канцэрта:

– З майго пункту гледжання, гэта вельмі перспектыўны гурт, які грае альтэрнатыўны арт-рок, я зараз адслухоўваю беларускую музыку, і ў маім топе “Ilo & Friends ”.

Гурт “Ilo & Friends” ужо мае за спінай некалькі альбомаў. Сярод іх – “Па дарозе”, “Сланечнікі”, “Шчодры вечар добрым людзя”. Апошні – супольны з фальклорным калектывам “Расспяваны Гарадок”. Гурт спявае па-беларуску і ўжо даўно вядомы і ў самой Беларусі.

Прэм’еру альбому суарганізавалі беларускія студэнты, што вучацца ў беластоцкіх вышэйшых установых ды фонд „Акно на ўсход”.

 

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі