Веснавы сезон палявання: канфіскавана 12 стрэльбаў



Сезон паляванняў у Беларусі. Толькі за тыдзень Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету зафіксавала больш за 30 парушэнняў, у выніку канфіскавана 12 паляўнічых стрэльбаў, з якіх дзве апынуліся не зарэгістраванымі, і 20 кілаграмаў незаконна здабытага мяса дзікай птушкі. Пачата тры крымінальныя справы.

„Кожны паляўнічы здае іспыт на веданне правіл і жывёл, таму не можа спаслацца на няведанне законаў,” – кажа інструктар Таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзімір Якімук:

– Кожны паляўнічы, калі атрымлівае паляўнічы білет, павінен здаць паляўнічы мінімум, засвоіць усе нормы бяспекі пры паляванні, і дакладна ведаць і ўмець пазнаваць тыя віды птушак і жывёл, на якія дазваляецца паляванне. Пры веснавым паляванні на вадаплаўную дзічыну катэгарычна забаронена паляванне наразной зброяй, павінна выкарыстоўвацца толькі гладкаствольная зброя.

Інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету Беларусі адзначае, што ў параўнанні з леташнім аналагічным перыядам парушэнняў стала менш.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vialejka.info