Падаюць цэны на жыллё
У Берасці кватэры і дамы патаннелі на 30-40 адсоткаў.
Калі яшчэ летась квадратны метр мог дасягаць 1000-1100 даляраў, то сёння ён знаходзіцца ў межах ад 400 да 750 даляраў. Гэта звязана з падзеннем даходаў і ўзроўня жыцця ў краіне. Прадстаўнікі агенцтваў нерухомасці распавялі пра асноўныя тэнцэнцыі:
— Зноў калі памножыць тыя ж 700-750 даляраў на квадратны метр выйдзе сярэдні кошт. Калі кватэры больш старыя тады цана аднапакаёвых набліжаецца да 20 тысячаў, а калі кватэра новая там і плошча большая і таму яны даражэйшыя. Кошты больш залежаць ад плошчы. Ну опять же, вот те же …
— Аднапакаёвыя кватэры ў мікрараёне Усход заўсёды былі папулярныя і папулярныя цяпер. Калі летась кватэра каштавала 30 тысячаў даляраў умоўна, цяпер такую кватэру можна набыць за 21-22 тысячы даляраў.
Не выключана, што да канца года нерухомасць у рэгіёнах яшчэ зніцца ў цане на 20-30 адсоткаў, усё залежыць ад таго, якім будзе курс даляра, і якая будзе сітуацыя на рынку працы, — адзначаюць спецыялісты.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце