Дэлегацыя Еўрапарламента наведае Беларусь



Дэлегацыю ўзначаліць старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі Богдан Здраеўскі. Пакуль яшчэ невядомы падрабязнасці сустрэчаў. Чакаецца, што такі візіт адбудзецца ў траўні, як паведаміла нашаму радыё сябра дэлегацыі і сустаршыня рабочай групы па справах Беларусі ў «Еўранэсце» Агнешка Казлоўска-Раевіч.

– Неўзабаве адбудзецца візіт дэлегацыі Еўрапарламента ў Беларусь, арганізатарм якога ёсць Богдан Здраеўскі – старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па справах Беларусі. Калі пачнецца гэтая дэлегацыя, я мушу быць яшчэ ў Польшчы. І зараз высвятляю, ці змагла б далучыцца да дэлегацыі падчас яе знаходжання ў Беларусі. Калі будзе такая магчымасць, то так і зраблю. Візіт адбудзецца ў палове траўня.

Апошнім разам вялікая дэлегацыя Еўрапейскага парламента знаходзілася з візітам у Беларусі ў чэрвені мінулага года. Дэпутаты Еўрапейскага парламента сустракаліся тады з прадстаўнікамі ўладаў, а таксама з прадстаўнікамі галоўных апазіцыйных партыяў і сем’ямі палітычных вязняў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя