«Аддайце нашых дзяцей» — рэпартаж Яна Романа



Матчын рух 328Неапраўдана завышаныя тэрміны турэмнага зняволення і сфальсіфікаваныя справы ў дачыненні да грамадзян, асуджаных паводле артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных сродкаў) – cталі першапрычынай стварэння грамадскага аб’яднання «Матчын рух 328». Матулі спрабуюць агучыць той факт, што барацьба з ужываннем і распаўсюдам наркотыкаў – справа не толькі прэзідэнта і яго атачэння, але і грамадства.