Лукашэнка зняў двух прадстаўнікоў кіраўніцтва ДМК і МНС
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў двух прадстаўнікоў кіраўніцтва Дзяржаўнага мытнага камітэта і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Сяргей Радненка вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 красавіка.
Яшчэ адным указам кіраўніка дзяржавы ад пасады начальніка дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі вызвалены Уладзімір Чэрнікаў.