БГК імя Мяшкова разграміў «Кронан»



БГК імя Мяшкова ў матчы другога этапу чэмпіянату Беларусі ў Берасці згуляў гасцявы паядынак з гарадзенскім „Кронанам„.

БГК

 

Матч скончыўся ўпэўненай перамогай берасцейцаў – 47:22. Вукіч стаў лепшым у складзе «мяшкоўцаў», закінуўшы 10 мячоў.

„Загадзя ведалі, што паядынак будзе не вельмі складаным. Галоўная задача на такія матчы – трошкі ўзбадзёрыць наш пераможны менталітэт. Спрабавалі напрацаваць розныя варыянты абароны і нападу. Думаю, некаторыя гульцы ў другім тайме выйшлі паралізаваныя. Мне гэта вельмі не спадабалася. Мы павінны выкарыстоўваць кожны матч. І кожны гулец на пляцоўцы павінен разумець, што любы паядынак трэба гуляць на сто адсоткаў. У пачатку другога тайма была невялікая расслабленасць. Потым памянялі абарону – згулялі з Вукічам наперадзе. Згулялі з цэнтральным абаронцам Бабічавым, з Камышыкам і Криштопансам ў цэнтры абароны 6-0. У цэнтры такой жа абароны паспрабавалі Бабічава і Шумакова. Гэта варыянты, якія могуць нам дапамагчы ў далейшым”, – пракаментаваў перамогу берасцейцаў галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка.