Упершыню ў гісторыі „Вялес” наведаў Віцебск



Віцебская „Мова нанова” вітала сёлетняга „Вялеса”. Лаўрэатам літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес” за 2015 год стаў празаік Франц Сіўко за зборнік прозы „Плебейскія гульні”.

Павіншаваць пісьменніка прыйшлі як калегі па літаратурнаму цэху – Уладзімір Папковіч, Анастасія Лазебная, Людміла Сіманёнак, так і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада, сярод якіх быў і Іосіф Навумчык – былы шматгадовы старшыня віцебскага абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

Прэмія „Гліняны Вялес” была заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам вольных літаратараў. Франц Сіўко стаў 23-ым уладальнікам прэміі. Згодна традыцыі, ён выступіў з лаўрэацкай прамовай.

Франц Сіўко – другі пісьменнік Віцебска, які атрымаў гэтую ўзнагароду – у 2013 годзе лаўрэатам „Вялеса” стаў Сяргей Рублеўскі, праўда, сваю прэмію ён атрымліваў у Полацку ў музеі беларускага кнігадрукавання.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік