Менск наведала Анна-Марыя Андэрс
9 красавіка Менск наведала Анна-Марыя Андэрс, упаўнаважаная па пытаннях міжнароднага дыялогу канцылярыі старшыні Рады Міністраў Рэспублікі Польшча.
Мэтай яе візіту было абмеркаванне з прадстаўнікамі беларускіх устаноў, якія займаюцца пытаннямі гісторыі, актывізацыі польска-беларускага гістарычнага дыялогу.
Анна Марыя Андэрс — дачка генерала Польскай Арміі Уладзіслава Андэрса, які ўдзельнічаў у вераснёвай кампаніі 1939-га году, а раней камандаваў Наваградскай кавалерыйскай брыгадай і гарнізонам у Баранавічах. Пасля ўводу савецкіх войскаў на тэрыторыю Польшчы 17 верасня 39-га генерал Андэрс быў арыштаваны, 22 месяцы прабыў у турмах НКВД у Львове і Маскве.
Анна Марыя Андэрс усклала кветкі да магіл ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Паводле svaboda.org