МЗС заявіў пра рэзкае пагаршэнне здароўя Надзеі Саўчанкі



Украіна катэгарычна патрабуе неадкладна дапусціць да Саўчанкі ўкраінскіх лекараў і консулаў, паведамляе rbc.ua.

____4793_650x410

Міністэрства замежных спраў выказвае глыбокую занепакоенасць крытычным пагаршэннем здароўя незаконна ўтрымліваемай Расняй ўкраінкі Надзеі Саўчанкі, якая 4-ты дзень працягвае сухую галадоўку. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Украіны, распаўсюджанай прэс-службай ведамства.

„Украінскі бок выказвае рашучы пратэст у сувязі з непрадастаўленнем дазволу на наведванне грамадзянкі Украіны ўкраінскім лекарам і консульскімі службовымі асобамі, ігнараваннем расейскім палітычным кіраўніцтвам шматлікіх зваротаў з гэтай нагоды сусветных лідараў, украінскага МЗС, праваабарончых арганізацый і грамадскіх дзеячаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

Такія дзеянні расейскіх праваахоўных органаў у МЗС расцэньваюць як прыкрыццё рэальнага стану здароўя Саўчанкі, намер ўвесці ў зман сусветную супольнасць і як прамую пагрозу яе жыццю.

„Міністэрства замежных спраў Украіны катэгарычна патрабуе неадкладна дапусціць да Саўчанкі ўкраінскіх лекараў і консулаў, а таксама забяспечыць безумоўнае вяртанне Надзеі Саўчанкі на ўкраінскую зямлю”, – заклікалі ў МЗС.

Там таксама адзначылі, што Расея нясе прамую адказнасць за жыццё і здароўе Саўчанкі, а таксама заклікалі лідараў дэмакратычных краін свету ўзмацніць ціск на РФ і прымусіць яе да ажыццяўлення рэальных крокаў, накіраваных на забеспячэнне выканання Менскіх дамоўленасцей і неадкладнага вызвалення незаконна ўтрымліваемых ў Расеі ўкраінскіх палітвязняў.

Нагадаем, раней адвакат ўкраінкі Марк Фейгін назваў неабгрунтаванымі размовы аб хуткім вызваленні ўкраінскай лётчыцы з расейскага СІЗА.