У Рэчыцкім раёне падчас пажару на ферме эвакуявалі 192 каровы
У вёсцы Гасцівель Рэчыцкага раёна ў ноч на 9 красавіка здарыўся пажар на мясцовай малочнатаварнай ферме (МТФ). Як паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС, каля трох гадзін загарэўся дах малочнага блока аднаго з кароўнікаў.
[youtube id=”TCh9oAGvJYg”]
Усяго на МТФ змяшчаецца 84 цяля, 512 кароў. Ноччу ферму патрулююць два работнікі. Пажар выяўлены вартаўніком, які паведаміў пра яго загадчыку фермы.
Работнікі МНС сумесна з работнікамі гаспадаркі эвакуявалі 192 каровы.
У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджана 150 квадратных метраў столевага перакрыцця ў будынку малочнага блока кароўніка. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Разгляданая версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Фота mchs.gov.by