Вернікі Бярозаўкі адзначылі дажынкі



Да іх на свята завіталі ксяндзы, манахі і манашкі з іншых прыходаў. А таксама асвяціць агародніну і благаславіць працаўнікоў, якія вырасцілі яе, прыехаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Па словах айца манаха-капуцына Андрэя Жылевіча, Бярозаўка цікавая тым, што яна злучае дзве традыцыі, а яднае каталікоў і праваслаўных  каталіцкая капліца, якая пабудаваная на месцы былой канторы.

–  Свята ўраджаю – гэта свята, якое мы перажываем і адзначаем сумесна, як адна хрысціянская сям’я. Дзякуем Богу за ўраджай, за тое, што ён нам дае, за бласлаўленне.

–  Ёсць тут, акрамя каталікоў, і праваслаўныя. Усе жывуць у згодзе. Маем супольны агарод, куды кожны можа прыйсці і ахвяраваць свой час, а таксама штосьці з яго ўзяць.

У час свята адбылася імша ды прагучаў канцэрт, які падрыхтаваў мясцовы Дом культуры. А таксама святары і парафіяне Бярозаўкі частавалі ўсіх прысутных смачнай юшкай і іншымі стравамі, прыгатаванымі на вогнішчы.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі