Беларускія юніёры зноў перамаглі на хатнім ЧС па хакеі



Юніёрская зборная па хакеі (U-18) Беларусі трэці раз запар перамагла на хатнім чэмпіянаце свету, абыграўшы на „Чыжоўка-Арэне” супернікаў з Францыі з лікам 3:2.

Раней на сусветным форуме юніёрская зборная Беларусі дамаглася перамог у сустрэчах з хакеістамі Казахстана (5:2) і Нарвегіі (6:3).

У трэці гульнявы ​​дзень на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Менску адбыліся яшчэ два матчы. Германія ў авертайме была мацней Казахстана 4:3, хакеісты Нарвегіі выйгралі ў Аўстрыі з лікам 4:2.