Таццяна Караткевіч у Лондане падтрымала „Радыё Рацыя” і „Белсат”
“Міжнародная супольнасць магла б садзейнічаць вырашэнню такіх даўно наспелых праблем, як, напрыклад, акрэдытацыя „Радыё Рацыя” і тэлеканала “Белсат”, допуск ў падпіску штотыднёвіка “Свободные новости-плюс” і пераслед уладамі фрылансераў”, – пра гэта Таццяна Караткевіч гаварыла ў Лондане.
Экс-кандыдатка ў прэзідэнты, адна з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч выступіла на канферэнцыі Рады Еўропы ў Лондане. Тэма – роля парламентаў ў паляпшэнні становішча ў галіне свабоды СМІ. Акрамя яе ад Беларусі туды паехалі кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька і гендырэктар СТВ Юрый Казіятка, паведамляе tut.by.
Фота tut.by