Гарадзенскім прадпрымальнікам прысудзілі штрафы



Прадпрымальнікаў, якія выйшлі на першую акцыю ў Гародні, аштрафавалі.

mityng1

Як інфармуе сайт УУС Гарадзенскага абласнога выканкама, штрафы прысуджаныя за несанкцыянаванае мерапрыемства, якое прайшло 15-га лютага.

У той дзень каля сотні дробных бізнесоўцаў патрабавалі сустрэчы з кіраўніцтва горада і адмены ўказу №222, які абавязвае да сертыфікацыі тавараў. Да іх выйшаў кіраўнік горада Мечыслаў Гой, але дыялогу – не атрымалася. У дачыненні да двух удзельнікаў акцыі склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Як стала вядома, яшчэ 11-га красавіка іх прысудзілі да 15 базавых велічынь штрафу кожнага.

s13.ru