Кааліцыя дазволіла Гройсману ачоліць Кабмін
Кааліцыя падтрымала прызначэнне цяперашняга спікера парламента Уладзіміра Гройсмана на пасаду прэм’ер-міністра.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гройсмана Дзмітрый Сталярчук.
„Кааліцыя толькі што абсалютнай большасцю падтрымала кандыдатуру Гройсмана на пасаду прэм’ер-міністра”, – напісаў ён у сваім Twitter.
Яшчэ адным галасаваннем, па словах Сталярчука, кааліцыя падтрымала ўзгоднены склад новага ўрада.