Пад Ваўкавыскам прайшоў міжнародны фэст феерверкаў
У аграгарадку Вярэйкі, пад Ваўкавыскам, адбыўся міжнародны фэст феерверкаў. У ім прымалі ўдзел каманды піратэхнікаў з Польшчы, Расеі і Беларусі. Пераможцам конкурснай часткі мерапрыемства стала каманда з Сімферопаля. У час іх выступу стужкі агню падымаліся на некалькі соцень метраў над Вярэйкаўскім вадасховішчам. Пра фэст распавядае яго натхняльнік і адзін з арганізатараў Канстанцін Марозаў:
– У Вярэйках вельмі класнае месца. Калі мы ўпершыню прыехалі сюды, былі ўсцешаны тым, што ёсць вада, якая знаходзіцца на небяспечнай адлегласці ад жылых пабудоў, аўтатранспарту, парковак. Тут усе ўмовы для нас. Гэта месца дазваляе нават яшчэ большыя калібры выкарыстоўваць. Я думаю, тут можна ладзіць мерапрыемствы не толькі еўрапейскага характару, але і сусветнага. Дзеля гэтага ёсць усе ўмовы.
Вярэйкі падчас фэсту наведала некалькі тысяч чалавек. Дарожная аўтаінспекцыя перакрыла ўсе выезды з Вярэек, і на увесь час фэсту населены пункт стаў пешаходным.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Вярэйкі
Фота Савелія Малчанава