«Імя Аляксандра Валкавыцкага» – рэпартаж Валянціны Лаеўскай
Нараўка – гэта тут стаіць помнік у гонар змагароў за народную ўладу ў Польшчы. На помніку пазначана імя Аляксандра Валкавыцкага. Ад помніка вядзе вуліца імя Аляксандра Валкавыцкага, ягонае імя прысвоена таксама пачатковай школе ў Нараўцы. Аляксандр Валкавыцкі — арганізатар беларускага школьніцтва ў Нараўцы, настаўнік. Расстраляны па прысудзе польскага ўзброенага падполля 17 красавіка 1945 года. Радныя Нараўкі чарговы раз вынеслі на галасаванне пытанне пра адмену звання Аляксандра Валкавыцкага мясцовай пачатковай школы. Чаму Аляксандр Валкавыцкі выклікае такія эмоцыі? Хто ён?