Дар’я Пачобут стала срэбным прызёрам ЧЕ па цяжкай атлетыцы
Дар’я Пачобут стала сярэбраным прызёрам у вагавай катэгорыі да 69 кг чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы ў нарвежскім Ферде. Беларуска ужо па заявачнай вазе (230 кг) знаходзілася ў ліку фаварытаў і ў ходзе спаборніцтваў пацвердзіла свой лідарскі статус.
Апярэдзіць беларуску змагла толькі саперніца з Арменіі Назіко Авдалян. Бронзавым прызёрам чэмпіянату стала 17-гадовая брытанка Рэбека Тайлер.