Палякі цікавяцца пінскім Палессем



Дэлегацыя з Польшчы наведала пінскае Палессе, каб азнаёміцца з турыстычным патэнцыялам рэгіёна і магчымасцямі супрацы. phoca_thumb_l_DSC_5921Чальцы турыстычна-краязнаўчага таварыства горада Сандамежа, што ў Свентакшыскім ваяводстве, наведалі самыя вядомыя гістарычныя кропкі Піншчыны. Экскурсію «Пінск – горад 9-ці стагоддзяў» для польскіх калег правяла намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна. Адмыслоўца адзначае, што турыстычны патэнцыял Піншчыны багаты, але трэба працаваць над папулярызацыяй і прасоўваннем уласных сувенірных вырабаў:

– Мы былі ў турыстычных гарадах і ведаем, што там цэлая вуліца, цэлая плошча будзе ў гэтых сувенірных лаўках, дзе адно цікавейшае за другое. Таму і сам не ведаеш, як тыя ж 100 даляраў спускаеш на сувеніры. А ў нас што? Нават калі яно ёсць, то ніяк не можа дайсці да нашага турыста. Галоўнае – няма ніякага энтузіязму.

У сваю чаргу польскі бок прыняў рашэнне распрацаваць некалькі турыстычных прадуктаў для розных груп. Гэта першы крок у турыстычнай супрацы польскага Сандамежа і беларукай Піншчыны.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота pinsk-history.ru