У Пакістане з’явіцца Цэнтр беларускай мовы



У Нацыянальным універсітэце сучасных моваў Пакістана плануецца адкрыць Цэнтр (кафедру) беларускай мовы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на амбасаду Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Беларусі.

Праект абмяркоўваўся падчас візіту ў Пакістан беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра адукацыі Вадзімам Богушам. Абмеркаванні на фінальнай стадыі, бакі ўзгаднілі напаўняльнасць цэнтра. Праект мае рэалізоўвацца пры судзеянні Менскага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Таксама падчас візіту пастанавілі заключыць пагадненне пра ўзаемнае прызнанне дакументаў аб адукацыі і скласці схему супрацы ў галіне адукацыі. Абмяркоўваўся абмен студэнтамі і выкладчыкамі, гатоўнасць беларускага боку садзейнічаць стварэнню Універсітэта прыкладных кваліфікацыяў у Пакістане.

Паводле БелТА