У Гародні выйшла кніга прысвечаная фартыфікацыі



У Гародні выйшла новая кніга па гісторыі фартыфікацыі Беларусі. Выданне мае назву „Эвалюцыя ўмацаванняў Заходняй Беларусі”.

ryzy

Аўтарам з’яўляецца берасцейскі даследчык Вадзім Шорах, які працуе над гэтай тэмай больш за 10 гадоў. Выданне распавядае пра мала вывучаныя старонкі нашай вайсковай гісторыіі.

Кніга змяшчае вялікую колькасць схем і малюнкаў, кажа галоўны рэдактар выдавецтва „Юрсапрынт” Аляксандр Рыжы:

– Кніга пра тое, як, што і калі будавалася ў Заходняй Беларусі. Гэта ў пэўным сэнсе такая серыя, якая будзе выходзіць у выдавецтве. Яна збольшага прысвечана Першай сусветнай вайне – гэта адна з першых кніг.   

Дзвюма наступнымі выданнямі ў серыі стануць кнігі па гісторыі фартыфікацыі на гэтай вайне і доўгай абароне Смаргоні, што цягнулася з ліпеня 1915 па верасень 1917 года.

ryzy2

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня