Гербу Магілёва вярнулі “Пагоню”
Гербу Магілёва вярнулі “Пагоню”. Раней у святлодыёдных гербах, начэпленых як упрыгожанні на слупах ліній электраперадач на ўездзе ў абласны цэнтар з менскага напрамку, “Пагоні” не было.
Нібыта гэта з’яўлялася тэхнічна немагчымым. Неўзабаве пасля публікацый у незалежных медыях пра тое, што герб Магілёва без Пагоні парушае не толькі афіцыйнае апісанне гарадскога сімвала, але і ўказ Лукашэнкі, якім гэтае апісанне зацверджана, Пагоню вярнулі магілёўскаму гербу – паведамляе “Свабода”.