Абмежаванні на мяжы – шанец для кантрабандыстаў



На беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах чэргаў легкавых аўтамабіляў няма ў абодвух напрамках.  Нагадаем, што з 14 красавіка пачалі дзейнічаць новыя правілы ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў Беларусь. Уведзеныя новыя ліміты для тых, хто перасякае мяжу часцей, чым раз у тры месяцы – 300 еўра і (або) 20 кілаграм.

Пры гэтым, на думку эканаміста Міхася Залескага, айчынныя вытворцы не гатовыя замяніць спажыўцам тыя тавары, якія яны ўвозілі з-за мяжы. Акрамя таго, у гэтым нават не зацікаўлены чыноўнікі:

– Чыноўнікам выгадней працаваць з тымі, хто займаецца экспартна-імпартнымі аперацыямі. Таму што, калі я нешта размяркоўваю, то мяне павінны аддзячыць за гэта. Вялікіх груп зацікаўленых у тым, каб хутка забяспечыць спажыўцоў штанамі ці чаравікамі няма. 25 год ствараюцца ўсё больш неспрыяльныя ўмовы.

Міхась Залескі не выключае, што з-за ўвядзення чарговых абмежавальных мераў на мяжы, пачне квітнець кантрабандны бізнес па ўвозу тавараў у Беларусь.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org