Жыхары Данецка пацвярджаюць знаходжанне расейскіх войскаў
Жыхары Данецка паведамляюць, што войскі Расейскай Федэрацыі зайшлі ў горад.
Па некаторых звестках, яны раскватыроўваюцца ў акупаваным абласным цэнтры Украіны. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў расейскі журналіст Цімур Алеўскі са спасылкай на мясцовых жыхароў. «Як лепш напісаць, думаю, рускія войскі захапілі Данецк ці расейская армія заняла Данецк? – напісаў ён. Афіцэры раскватараваны, знялі жыллё ў цэнтры. Салдат да чорта. На кожным куце патрулі». – паведамляе журналіст.
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з украінскіх крыніц пакуль няма. Нагадаем, Крэмль па-ранейшаму адмаўляе знаходжанне рэгулярных расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота censor.net.ua