Юбілеі ў Пінскай духоўнай семінарыі



90 гадоў з часу заснавання і 15 гадоў з часу аднаўлення дзейнасці. Урачыстыя мерапрыемствы працягваліся два дні з удзелам мясцовых і гарадзенскіх семінарыстаў, выкладчыкаў, духоўных асобаў.

Паводле рэктара Пінскай духоўнай семінарыі Андрэя Рылкі, цяпер шмат моладзі задумваецца пра духоўны шлях, але не многія рашаюцца стаць на яго:

– Страх вернасці, страх трываласці – гэта асноўныя страхі перад сямейным жыццём. У наш час у свеце шмат разводаў, і маладыя людзі, якія ідуць на сужэнства, баяцца ўзяць шлюб, часам баяцца нават распісацца, жывуць спрабуючы, а ідучы да святарства там няма прабавання, і таму баяцца прыняць рашэнне на ўсё жыццё.

Пакуль у Гарадзенскай духоўнай семінарыі навучаецца 30 чалавек, у пінскай – 10. Каб павялічыць гэтую колькасць, у Пінску ўводзяць паслугу “семінарыст на уікенд”. Кожны ахвотны можа прыехаць у семінарыю на дзень або тры, пазнаёміцца з яе гісторыяй і пажыць як семінарыст.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара