У Менску пікетуюць амбасаду Расеі



Каля расейскай амбасады ў Менску зноў праходзіць пікет у падтрымку Надзеі Саўчанкі.

Салідарнасць са зняволенай расейскімі ўладамі ўкраінскай лётчыцай выказваюць актывісткі Наталля Басалыга-Гарачка і Вольга Мікалайчык:

– Мэта пікета – не пускаць іх на абед, крычаць ім у вочы, што Надзея памірае, што ў яе крытычны стан. Яны нават ужо не выходзяць праз галоўны ўваход амбасады, яны аб’язджаюць амбасаду, каб не чуць нашыя воклічы.

Надзея Саўчанка галадае, стан яе здароўя выклікае вялікія перасцярогі.

Вольга Мікалайчык і Наталля Басалыга-Гарачка таксама ўчора правялі пікеты ў падтрымку лётчыцы, за што на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Мікалайчык не сумняецца, што і сённяшні пікет пройдзе пад пільным наглядам праваахоўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск