Іван Шэга выдаў кнігу пра краіну і пра нас



Выйшла з друку кніга публіцыстычных артыкулаў на грамадска-палітычныя, культуралагічныя і медыцынскія тэмы доктара і грамадскага актывіста са Слоніма Івана Шэгі. Кніга мае назву “Пра краіну і пра нас”.

Кнігу Іван Шэга пісаў цягам 5 апошніх гадоў. Яна складаецца з розных артыкулаў, прысвечаных выбарам у Беларусі, палітыцы, медыцыне, роднай мове, культуры, нашай гісторыі. Многія з іх друкаваліся ў “Газеце Слонімскай” і ў рэспубліканскай прэсе. Гэта суб’ектыўныя і аб’ектыўныя думкі чалавека, які ўсё жыццё пражыў і жыве ў глыбінцы, штодзённа сустракаючыся з людзьмі і гутарачы з імі, гэта палітычныя развагі пра лёс краіны, пра тое, як у нас у Беларусі адбываюцца выбары, пра беларускую ахову здароўя і пра тое, што чакае Беларусь у будучым.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім