У Сейме створаць групу для супрацы з „палаткай”



У той жа час у Сейме ўжо працуе парламенцкая група па справах Беларусі. Яе кіраўнік, дэпутат ад “Грамадзянскай платформы” Роберт Тышкевіч заклікаў маршалка Сейма скасаваць пастанову пра скліканне міжпарламенцкай групы.

PHOTO: PIOTR BLAWICKI /SE/ EAST NEWS WARSZAWA NADZWYCZAJNE POSIEDZENIE SEJMU W SPRAWIE RATYFIKACJI TRAKTAT LIZBONSKI NA ZDJECIU SALA OBRAD - GLOSOWANIE GLOSOWAC PANORAMA RESZTA ZDJEC NA: HTTP://AGENCJA.SE.COM.PL 01 / 04 / 2008

Зварот Тышкевіча каментуе старшыня новай фармацыі, дэпутат ад Падляшша Адам Андрушкевіч ад грамадскага руху “Кукіз ‘15”:

– Наладжваюцца кантакты з Беларуссю, адбыўся візіт міністра Вашчыкоўскага ў Менск, сустрэча з прэзідэнтам Лукашэнкам, таму роспуск групы быў бы незразумелым. Лічу, што гэтая просьба беспадстаўная.

Як заяўляе дэпутат Андрушкевіч, бліэйшымі днямі адбудзецца прэс-канферэнцыя новай групы, на якой будуць агучаныя яе мэты і планы.

У звароце да маршалка парламентарыі нагадваюць, што ў 2005 годзе Сейм і Сенат прынялі пастанову пра тое, што афіцыйнае супрацоўніцтва з беларускім парламентам можа адбывацца толькі ў выпадку, калі ў Беларусі будуць праходзіць дэмакратычныя выбары. Такая пастанова прынятая і ў іншых краінах Еўразвяза.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя