„Змаганне за чарнобыльскую праўду” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец
У першыя гады пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС праўда пра маштаб бяды замоўчвалася. Спачатку казалі пра нязначны пажар. Потым прызналіся. Але ўжо тады, калі на вуліцы і плошчы беларускіх гарадоў пачалі выходзіць абураныя людзі. Гомель стаў першым беларускім горадам, дзе народ запатрабаваў ад уладаў адкрыцця інфармацыі пра Чарнобыль. З 1989 года, калі на цэнтральную плошчу выйшлі дзясяткі тысячаў гомельцаў, такіх масавых акцыяў у горадзе над Сожам больш не было. фота: knihi.com