Вучні беларускай гімназіі ў Бельску здаюць тэсты



65 вучняў з гімназіі №3 з беларускай мовай навучання ў Бельску прымае ўдзел у тэсце.

DSC03613

Ад вынікаў тэста залежыць у якую школу пойдуць гімназісты. Вучні здаюць польскую мову, гісторыю, матэматыку ды замежную мову.

Асноўнай тэмай экзамена па польскай мове былі фрагменты кнігі Генрыка Сенкевіча “Крыжакі”, кажуць вучні.

– Мы павінны былі напісаць характарыстыку літаратурнага героя, які цаніў свабоду. Я выбраў Більба Бэгінса з  кнігі “Уладар пярсцёнкаў”.

– Пытанні былі досыць простыя, бо мы на занятках гісторыі часта паўтаралі. Ёсць невялікі стрэс, некаторыя вельмі перажываюць.

Настаўніца беларускай мовы Міраслава Маркевіч:

– Колькасць балаў будзем ведаць у червені, яны выбірабць розныя школы – пераважна ліцэі. Ідуць з ліцэя з беларускай мовай, але вельмі многа вучняў выбірае беластоцкія школы.

У гімназіях тэсты сёлета здае 360 тысяч польскіх вучняў. Вучні здадуць пяць іспытаў.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя