У Беластоку адкрылася выстава прац Таццяны Лаўрэш
Са Свіслачанаў праз Італію ў Беласток. Такі жыццёвы і творчы шлях прайшла Тацяна Лаўрэш, каб паказаць свае скульптуры ў Беластоку. Мастачка — ўраджэнка памежных Свіслачанаў, пасля завяршэння вучобы ў Супрасльскім мастацкім ліцэі пераехала ў Варшаву, а пасля ў Балонію студыяваць жывапіс, а завяршыла творчыя пошукі на факультэце Скульптуры Акадэміі мастацтваў у градзе Карара.
На выстава, што адкрылася ў Ваяводскім асяродку анімацыі і культуры, прадстаўлены скульптуры незавершанага яшчэ аўтарскага праекта «Духоўны партрэт».
Міхал Гжыбэк:
— Я ў захапленні да працаў, кожны твар выражае нейкую думку ў гэтым чалавеку, гэтым вобразе. Нават не заўсёды вядома ці гэта жанчына.
Таццяна Лаўрэш:
— У арыгінале гэты цыкл, што з’яўляецца своеасаблівай прэлюдыяй да «Духоўнага партрэту» мае быць зроблены з гліны, адносячыся да таго, што мяне натхняла: першай кнігі Старога Запавету, якая апавядае пра стварэнне свету і стварэнне чалавека.
Гжэгаж Лось:
— Гэта ўжо зусім іншы ровень. Гэта не канкрэтная скульптура, якая прадстаўляе кагосьці канкрэтнага, яна ужо закранае іншыя інтэлектуальныя сферы.
Выставу можна ўбачыць да 12 траўня ў галерэі Аддзялення выяўленчага мастацтва Ваяводскага асяродка анімацыі і культуры па вул. Кілінскага, 8. Галерэя працуе з панядзелку па пятніцу.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток