„Нафтан” даў бой БАТЭ



Наваполацкі „Нафтан” у першым паядынку паўфінальнага спабору на сваім полі даў бой флагману айчыннага футболу барысаўскаму БАТЭ і разышоўся з ім мірам – 2:2.

На 26-й хвіліне госці адкрылі лік пасля трапнага стрэлу Міхаіла Гардзейчука. Але ўжо праз тры хвіліны ўзыходная „зорка” навапалачанаў Руслан Цевераў параўняў лік на табло. Пасля перапынку той жа Гардзяйчук (на фота) з пенальці аформіў асабісты дубль (66-я хвіліна). Але гаспадары стадыёна „Атлант” не здаліся на літасць фаварыта і здолелі аднавіць раўнавагу. На 79-й хвіліне вызначыўся паўабаронец Андрэй Якімаў. Такім чынам фіналіста Кубку Беларусі вызначыць матч у адказ, які пройдзе ў Барысаве.

Іншая пара прэтэндэнтаў на трафей таксама згуляла ўнічыю: у Жодзіне „Тарпеда-БелАз” згуляла 1:1 з футбольным клубам „Мінск”. Мячы забівалі: у гаспадароў Максім Скавыш (10-я хвіліна), у гасцей Дзмітрый Бяссмертны (49-я).

Беларускае Радыё Рацыя