Жыхары Мікашэвічаў патрабуюць рамонту вуліцы



Жыхары Мікашэвічаў звярнуліся з пісьмовай заявай да старшыні Мікашэвіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Галіны Сыцэвіч. Пад заявай падпісаліся 55 чалавек. Яны задаюць пытанне, калі будуць парамантаваны вуліца Сасновая і завулак пад такой жа назвай. Яшчэ ў 2014 годзе на зварот аб рамонце жыхарам гэтай вуліцы было паабяцана выдзеліць грошы на рамонт у 2015 годзе. Але і да гэтага часу нічога не зроблена.

IMG_0557 Кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Леанід Дубаносаў:

– Там франтавая дарога – яма на яме. Звычайна яны кажуць, што ў іх няма грошай. Ды я ім гавару: калі няма грошай, дык напішыце на сваім гарсавеце паперку, што грошай няма, вы тут непатрэбныя. І няхай сыходзяць, тады людзі самі будуць штосьці рабіць.

Паводле Леаніда Дубаносава, мікашэвіцкія ўлады толькі тады нешта робяць, калі ім паступіць супольная заява жыхароў з некалькімі дзясяткамі подпісаў, хаця чыноўнікі самі гэта адмаўляюць. Простае супадзенне? Але для людзей галоўнае – справы.

001 002Беларускае Радыё Рацыя, Мікашэвічы