У ПАРЕ заклікалі ўвесці санкцыйны „спіс Саўчанкі”



Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю, у якой утрымліваецца заклік да краінаў-удзельніц увесці санкцыйны „спіс Саўчанкі”.

ПАСЕ

„Асамблея заклікае ўсе краіны-удзельніцы Рады Еўропы ўвесці кропкавыя санкцыі ў дачыненні да асоб, якія маюць дачыненне да затрымання, незаконнага ўтрымання, суда і заключэння пад варту спадарыні Саўчанкі, з улікам прынцыпаў, зацверджаных у рэзалюцыі 1966 (2014) па „справе Магніцкага”, да таго часу, пакуль спадарыню Саўчанку не вызваляць без далейшых затрымак”, – гаворыцца ў тэксце дакумента.

ПАРЕ таксама вітала зацверджаны Літвой „спіс Саўчанкі”, які ўтрымлівае імёны 46 чалавек.

gazeta.ru