Беларускія дакументальныя фільмы паказалі ў Беластоку
Вынікі працы на афіцыйнай студыі Беларусьфільм, а таксама незалежныя працы паказалі на фестывалі “Усход культуры” рэжысёры Віктар Аслюк і Вольга Дашук.
Пасля паказаў фільмаў прайшлі дыскусіі з удзелам аўтараў.
Гаворыць Вольга Дашук:
– Цікавіць асоба, якая чымсьці адрозніваецца, не з’яўляецца шэрай, мае артыстычны патэнцыял, мае ўнутраную разняволенасць.
Рэжысёр Юры Каліна:
– Вельмі добра, што тут у Беластоку пры нагодзе паказваецца сур’ёзнае беларускае дакументальнае кіно. Цешуся таксама, што многа людзей прыйшло.
Рэжысёр Віктар Аслюк:
– Гадоў 15 назад я вырашыў, што пачну проста здымаць перш за ўсё беларускую вёску, якая сыходзіць, знікае. У мяне былі моманты, калі я думаў: “Я стаміўся, я больш не буду гэтага рабіць”. Але праходзіць два-тры гады, і зноў еду ў гэтую вёску, таму што ты адчуваеш, што яна не толькі цягне, але і сыходзіць.
Вольга Дашук і Віктар Аслюк з’яўляюцца прызнанымі ў Беларусі рэжысёрамі, узнагароджаныя шматлікімі прызам таксама і па-за межамі краіны.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя