Асуджаным за наркотыкі зрабілі больш жорсткія ўмовы ўтрымання



У папраўчых установах, дзе адбываюць тэрміны турэмнага зняволення асуджаныя паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных і псіхатропных рэчываў),  усталяваныя больш жорсткія ўмовы ўтрымання. Паводле маніторынгу незарэгістраванага сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” гэта адбылося пасля нарады ў краіны краіны 8 красавіка бягучага года. Аднак патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі зрабіць больш жорсткімі ўмовы ўтрымання асуджаных па “наркатычных справах” не адпавядае беларускаму заканадаўству і нормам міжнароднага права – такой думкі  прытрымліваецца ініцыятар стварэння грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” Ларыса Жыгар:

– На падставе чаго ўзмацняецца жорсткасць? Я разумею, каб быў нейкі ўказ. А так атрымліваецца, што толькі са словаў. Сказалі – і ўсё. Складваецца ўражанне, што ўсе проста бяруць пад казырок і нечага баяцца. Зразумела, мы б вельмі хацелі ведаць, на падставе чаго гэта робіцца? Ніхто не мяняў заканадаўства. Таму і ўзнікае пытанне – гэта што, проста адсябеціна?

У многіх турмах для асуджаных паводле артыкула 328 ствараюцца “лакальныя зоны” і ўводзяцца абмежаванні на атрыманне не толькі харчовых, але і кніжных пасылак: калі раней вага штогадовай бандэролі з кнігамі складала 5 кілаграм, то цяпер – толькі два. Асуджаныя пазбаўленыя таксама магчымасці датэрміновага вызвалення і амністыі.

Беларускае Радыё Рацыя