Моладзь паглыбіла веды пра свае правы і гісторыю краю



Цікавымі гістарычнымі мясцінамі праехаліся сябры моладзевай арганізацыі “Дзедзіч” супольна з сябрамі  незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

Паездка пачалася з Картэзіянскага манастыра ў Бярозе, працягнулася ў Косаве, дзе месціцца музей Тадэвуша Касцюшкі. Удзельнікі наведалі знакаміты палац Пуслоўскіх і завершылі экскурсію ў мястэчку Ружаны. Адначасна моладзь знаёмілі з правамі працоўных. Кажа старшыня берасцейскай прафсаюзнай суполкі Зінаіда Міхнюк:

–     Чаму мы разам? Бо незалежным прафсаюзам вельмі хочацца, каб моладзь ведала свае правы, не рабіла памылак, прыходзячы на першае месца працы, каб была ўжо адукаваная, падкаваная. Моладзь у нас няпростая. У асноўным, гэта прыхільнікі берасцейскай моладзевай арганізацыі “Дзедзіч”. Яны вельмі цікавяцца гісторыяй.

Маладыя людзі ў сваю чаргу адзначылі, што веданне гісторыі дазваляе ганарыцца сваёй радзімай, ды выказалі шкадаванне, што дзяржава недастаткова клапоціцца пра стан і аднаўленне гістарычных мясцінаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя